27 траўня іду на канцэрт Віталя Стахіевіча, за што яму вялізная ўдзячнасьць.
Пераважна жывую класічную музыку я слухаю на лецішчы, бо суседка ў мяне вучыцца ў Пецярбургскай кансерваторыі. І пад гукі фартэпіяна я палю, капаю, зьбіраю вішні... І кветкі мае няпростыя, бо гадуюцца пад жывую музыку.
27 буду слухаць і не працаваць, чаго даўно не было.
На фота мае жывыя кветкі да твораў, якія будзе выконваць Віталь. Можа, ён і не пагодзіцца з такой інтэрпрэтацыяй...

Моцарт. Саната ля мінор

Бах-Бузоні. Чакона рэ-мінор



Шапэн. Тры Накцюрны.

Шапэн. Саната сі-бемоль мінор.