(no subject)

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект
САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

Сустрэча восьмая:
АГОНЬ

Валерый ГАПЕЕЎ, Мікола КАНДРАТАЎ,
Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ,
Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Віктар ШНІП,
Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ і гурт “аРБа”


вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН


Збіраемся 22 сакавіка 2013 а 18 00
у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А,
станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Уваход вольны

Год Зорнай Рысі – вечарына 11 студзеня

Originally posted by vika_trenas at Год Зорнай Рысі – вечарына 11 студзеня
Паэтычны тэатр Арт.С
п р а д с т а ў л я е
12-гадовы праект: "Святкуйма Беларускае!"
Год пяты (2013) – Год Зорнай Рысі
lg
У стварэнні беларускага календара бяруць удзел:

Рэгіна Багамолава, Таццяна Будовіч, Пятро Васючэнка, Настасся Грынчанка, Алесь Емяльянаў, Мікола Кандратаў, Ігар Клепікаў, Ірына Клімковіч, Максім Клімковіч, Алена Масла, Серж Мінскевіч, Юрась Нераток, Юлія Новік і інш.

Вядоўцы: Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан

11 студзеня 2013 года а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, ст. м. “Парк Чалюскінцаў”)

Уваход прыносіць шчасце

(no subject)

КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ
Калі чытаю дачцэ кнігі беларускіх пісьменьнікаў і, не выпраўлю раптам маскалізм, Альжбэта пытаецца:
-- А што гэтая кніга КРЫХУ па-расейску напісаная?
Дык вось 90 адсоткаў беларускіх кніг напісаныя КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ. І аўтараў гэта мала абыходзіць, бо яны пераважна і самыя нават з роднымі па-расейску размаўляюць, і рэдактараў не шануюць, і проста не разумеюць, бо ніхто ж ім у вочы праўды ня скажа. На прыкладзе выдавецкага рэдактара скажу гэтак: калі аўтар прыносіць свой твор, у яго павінна ўжо быць да мяне некалькі рэдактараў, "вылізаны" тэкст, каб у мяне рэзка падвышаўся адрэналін, калі я нешта знайду.

(no subject)

***
Створаная
з рабра
верлібра
яблык абкусваю
райскі.
Смак свабоды
жалезам акісьлены.

Ас-кі

І рыбак жывы, і рыба яшчэ жывая, а фотаздымкі зь імі заўжды нежывыя.

(no subject)

АПТЫМІЗМ СТАРЭЙШЫХ БЕЛАРУСАЎ.
Маладзейшы:
-- Не дажывем мы, відаць.
Старэйшы:
-- Ты яшчэ дажывеш!

(no subject)

ЖЫЦЦЁ БЕЗ КВЕТАК

Вядома ж, хто будзе дарыць рэдактару-мужчыне кветкі? Ніхто. А рэдактару-жанчыне? Мне не дарылі. Колькі не распытвала знаёмых рэдактарак, нават у часы “Юнацтва” такога не было. Рэдактараў “прынята” паіць і карміць – відаць, каб не адрываліся ад рукапісу, кавалак хлеба не шукалі, альбо паляпшаць іх умовы працы – гарбатнічак падараваць альбо сканер.

ЖЫЦЬЦЁ РЭДАКТАРСКАЕ.

Хоць рэдактары цяпер такія, што няма з кім выпіць , але традыцыя алкагольнага прэзенту найбольш трывалая з савецкіх часоў.
-- Што вы болей любіце піць? -- дапытваюцца шчасьлівыя аўтары, калі задаволеныя выхадам кнігі?
-- З добрымі пісьменьнікамі -- усё люблю. А з благімі -- нічога.

(no subject)

Калектыў -- жахлівая рэч. Адныя выкідаюць у сьметніцу партрэт Максіма Багдановіча, а іншыя -- забіраюць яго, набываюць рамку і вешаюць у сваім кабінеце.
Дзякаваць Богу, я сяджу ў кабінеце, дзе вісіць партрэт Максіма.