?

Log in

No account? Create an account
Recent Entries Friends Archive Profile Tags Вершы ад А.
 
 
 
 
 
 
КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ
Калі чытаю дачцэ кнігі беларускіх пісьменьнікаў і, не выпраўлю раптам маскалізм, Альжбэта пытаецца:
-- А што гэтая кніга КРЫХУ па-расейску напісаная?
Дык вось 90 адсоткаў беларускіх кніг напісаныя КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ. І аўтараў гэта мала абыходзіць, бо яны пераважна і самыя нават з роднымі па-расейску размаўляюць, і рэдактараў не шануюць, і проста не разумеюць, бо ніхто ж ім у вочы праўды ня скажа. На прыкладзе выдавецкага рэдактара скажу гэтак: калі аўтар прыносіць свой твор, у яго павінна ўжо быць да мяне некалькі рэдактараў, "вылізаны" тэкст, каб у мяне рэзка падвышаўся адрэналін, калі я нешта знайду.
 
 
 
 
 
 
(Deleted comment)
Рэдактар заўжды выконвае працу рэдактара ў кожнай краіне незалежна ад таго, як размаўляе 90 адсоткаў насельніцтва.
А ў нашых варунках, ва ўмовах татальнай русіфікацыі на пісьменьніку і рэдактары ляжыць падвойная, патройная і г.д. адказнасьць, бо на іх арыентуюцца людзі, якія чытаюць беларускія творы і самі на іхнім прыкладзе падвышаюць свой узровень.
А адказы "сам дурань" гонару не дадаюць.
(Deleted comment)
Я пра агульныя стасункі пісьменьнікаў - рэдактараў-чытачоў.
(Deleted comment)
"Што б рабіў рэдактар, калі б..." - гэта ўмоўны лад.
Існуе нарматыў беларускай мовы. Згодна гэтаму нарматыву русізмы, а таксама паланізмы, украінізмы ды інш - не хвароба беларускай (а не беларускамоўнай) літаратуры, а звычайная непісьменнасць. Прынамсі, калі яны пададзеныя "ад аўтара". Выключэнне: дыялогі персанажаў у тым разе, калі праз русізмы-паланізмы-украінізмы ды інш. перадаюцца некаторыя моўныя сваеасаблівасці перасанажаў. Гэта, прабачце, элементарна, і з гэтым правілам варта азнаёміцца яшчэ да таго, як аўтар сядае нешта пісаць.
(Deleted comment)
З улікам таго, якая пачварная колькасць русізмам сустракаецца ў сучасных беларускіх аўтараў - абсалютна слушна заточаныя. Бо русізм (а не паланізмы і ўкраінізмы) цяпер - спрэс сістэмная памылка.
згодная наконт русізмаў, але наконт "парасейскуразмаўляе" прагучала неяк абвінаваўча. правыдавецтвы адказала ў ФБ.

для мяне яркі прыклад, калі патрэбны рэдактар - кніга ксені шталянковай пра адваротны бок люстра. але таксама хачу нагадаць пра лёс кнігі. яна чатыры гады праляжала ў мастліце, здаецца, а потым бацька аўтаркі аднёс яе да логвінава і заплаціў толькі за друк. а логвінаў і штампануў, не чытаючы фактычна, як камерцыйную графаманію.

між тым толькі памылкі і прэславутыя русізмы спыняюць мяне ад таго, каб параіць кнігу пляменьнікам.



Edited at 2012-12-25 12:32 pm (UTC)
Прабачце мне маю шчырасць, але чаму ў кнігах, дзе вы пазначаны рэдактарам, даволі шмат гэтых русізмаў? Узяць хаця б пра цмока, які не любіў чысціць зубы. Пяць рэдактараў ажно, але адзін добры карэктар значна лепш справіўся б.
Прабачце, але Вы, відаць, не зразумелі, -- 5 рэдактараў -- гэта мара кожнай Кнігі, а так у кнігі рэдактар адзін,і рукапіс нявычытаны. А чым болей правак (калі старонка "сіняя"), тым болей шанцаў, што нешта ня будзе заўважана. Адзін добры карэктар, на жаль, таксама ня дасьць ніякай рады, як бы Вам гэта не ўяўлялася, іначай бы рэдактараў не існавала б у прыродзе. У кнізе Сержа 2 карэктары. Але калі Вы сапраўды знайшлі памылкі, мы з аўтарам былі б удзячныя за іх сьпіс, каб другое выданьне, выйшла палепшаным.
Мара то мара, але пазначана менавіта 5 рэдактараў, праўда, адзін з іх тэхнічны.
Тое, што добры карэктар дасць рады, - відавочна, існуе шмат кніжак без памылак.

Рада пачуць, што будзе другое выданне. Бо кніга вельмі цікавая і файная, але даць яе дзецям на самастойнае чытанне я б не наважылася менавіта з-за карэктуры. Калі трэба спіс памылак, заўважаных мною, магу даслаць, але не ў гэтую хвіліну. Пішыце.

Дарэчы, раз такая размова зайшла :) А чаму ўсё ж "дракон"?
Кніжак без памылак, калі і існуе, дык 1 адсотак, прынамсі на беларускай мове.
Наколькі зразумела, вы ў працэсе выданьня кніг, ня вельмі абазнаная.
Рэдактар, які чытае тэкст у выдавецтве -- адзін, стылістычны рэдактар -- гэта карэктар, ён коскі расстаўляе, абдрукоўкі вышуквае,мастацкі рэдактар займаецца ілюстрацыямі, тэхнічны -- вёрсткай, яны могуць мовы зусім ня ведаць. І галоўнае -- у аўтара ёсьць права -- не пагаджацца з рэдактарам. Аўтар - галоўны, і ў прынцыпе ад яго ўсё залежыць, ягонае імя стаіць на вокладцы, а рэдактар у канцы маленькімі літарамі.І толькі калі ў аўтара МЭТА паляпшаць свой твор -- будзе вынік. Гэтая мэта павінна быць да таго, як аўтар прынёс кнігу ў выдавецтва.
Можа, Вы мне яшчэ падкажыце, якія кнігі вы даеце для самастойнага чытаньня дзецям. Бо маёй дачцэ 5 гадоў, і з гэтым праблемы.
Пра дракона вы так і не адказалі :) Сапраўды ж цікава. Гэта воля аўтара? Ці што?

Шчыра кажучы, маёй толькі 4, таму пакуль самастойна яна не чытае. Я на будучыню шукаю. Што тычыцца памылак: ад выдавецтва залежыць. Нейкія друкуюць асобныя словы без памылак, нейкія - часам дапускаюць памылку. Многія кнігі дзіцячыя цалкам прыстойна выдадзеныя, няхай і не ідэальна.

Наконт выдавецкага працэсу: я ў ім удзелу не прымаю, але прыкладна ўяўляю, пра што вы. І крыху стыл. рэдактарам працавала. Мяне за памылкі кшталту "рты" замест "раты", "прыбярацца" і г.д. штрафавалі. Я ўжо маўчу пра пунктуацыю. Няўжо рэдактар не чытае пасля карэктара? У час электронных версій?

Я гэта ўсё не з агрэсіі пішу. Проста тэму вы актуальную закранулі, а за "Дракона" даўно крыўдна. Адна з лепшых аўтарскіх кніжак для дзяцей.
Дракон -- воля аўтара, які кіраваўся тым, што паралельна з цмокам існуе грэцкае слова "дракон", у якім да таго ж хаваецца слова "кон". Калі Вы так любіце Мінскевіча, павінны ведаць і ягоную любоў да гульні словам. Наконт абмылак, дык імі займаюцца карэктары(стыль-рэдактары), час рэдактара на гэта не разьлічаны. Калі Вы працавалі стыльрэдактарам, Вас за гэта і штрафавалі, а рэдактара за гэта не штрафуюць. Я згодная з Вамі, што многія кнігі прыстойна выдадзеныя, але ідэальных няма, пра што і быў мой першапачатковы пост.