February 13th, 2008

Вечарына на плошчы Свабоды

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА КЛІМКОВІЧА І УЛАДЗІСЛАВА АХРОМЕНКІ

Шаноўнае спадарства! 21 лютага (чацвер) у залі Саюза кампазітараў (Плошча Свабоды, 5) адбудзецца прэзентацыя кнігі Максіма КЛІМКОВІЧА і Уладзіслава АХРОМЕНКІ “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”.
У вечарыне возьмуць удзел:
акторы Віктар МАНАЕЎ, Юрась ЖЫГАМОНТ, Ілля АРЫСТАЎ, Ларыса МЯТЛЕЎСКАЯ,
пісьменнікі Андрэй ХАДАНОВІЧ, Уладзімір АРЛОЎ, Серж МІНСКЕВІЧ, Віктар ЖЫБУЛЬ, ДЖЭЦІ, Віка ТРЭНАС,
музыкі Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Зміцер СІДАРОВІЧ, Таццяна МАТАФОНАВА, Юлія ХМЯЛЕЎСКАЯ,
кампазітар Ганна КАРОТКІНА.
Вядучыя імпрэзы Сяргей ВЕРАЦІЛА і Аксана СПРЫНЧАН. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
Запрашаем!

Для закаханых

14 лютага суполка “Літаратурнае прадмесьце”
запрашае адзначыць разам

ДЗЕНЬ ЗАКАХАНЫХ МАКСІМА І ВЕРАНІКІ

Чакаецца
падарожжа па інтымным дзёньніку Максіма Багдановіча,
уручэньне прэміі “Блакітны Сьвін—2007”.

Выступы закаханых Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага, Вікі Трэнас,
Андрэя Бананава, Натальлі Пушкаровай,
Міколы Кандратава, Юлі Новік, Усевалада Гарачкі,
Тацяны Пратасевіч, Віктара Ыванова...

Веранікі і Максімы!
Вас чакаем асабліва!

Месца сустрэчы закаханых:
музей Максіма Багдановіча 18.30
вуліца Багдановіча, 7а
Уваход вольны

Неафіцыёзны юбілей Дуніна-Марцінкевіча

Паэтычны тэатр «Арт.С»
у бібліятэцы Цёткі

ПРАДСТАЎЛЯЕ

несапраўдны спектакль
да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Ну й “Залёты” ў “Пінскай шляхты”


У праграме бяруць удзел:
Зміцер Лятальскі – Зміцер АРЦЮХ, дырэктарка хатняй бібліятэкі Марцінкевіча – Рэгіна БАГАМОЛАВА, прадказальнік – Мікола КАНДРАТАЎ, галоўны рэдактар часопіса “Ведамасці “Пінскай шляхты” – Вячаслаў ЛАПЦІК, вандроўны лернік – Яраш МАЛІШЭЎСКІ, сялянка-шляхцянка – Аксана СПРЫНЧАН.




У ролі вядучых актрыс музычна-драматычнага гуртка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча:


народная артыстка Беларусі
МАРЫЯ ЗАХАРЭВІЧ

народная артыстка Беларусі
НАТАЛЛЯ ГАЙДА

Ч а к а е м
19 лютага 2008 года а 18 гадзіне
(вул. Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў)

З партрэтам Акудовіча


Пятро Васючэнка, Мікола Кандратаў і Сьвятлана Длатоўская з партрэтам Валянціна Акудовіча, ёю створаным.16 сакавіка 2004.
Фота Аксаны Лунінец