ВОСЬ ЯНА ШЧЫРАЯ ЛЮБОЎ ДА КНІГІ. Альжбэта: -- Мама, я хачу паехаць у Швецыю. -- А чаму хочаш? -- Можа, мы знойдзем там наступную кнігу пра Малога і Мядзьведзіка (аўтары Юя і Томас Вісландэры). -- Дык я ж шведскай мовы ня ведаю. -- Але ж ты мне ўсе кнігі перакладаеш (маецца на ўвазе, што ўсе з расейскай перакладаю, бо па-расейску не чытаем). Праз некалькі дзён: -- Мама, можа, з'езьдзім у твой Лунінец. -- А чаму? -- А раптам там ёсьць кнігі, якіх у Менску нам. У Лунінец паедзем, давядзецца "знайсьці" там чароўную кнігу, якой няма ў сталіцы.
-- Альжбэта, знайдзі маю маму на фотаздымку. -- Я ня ведаю... -- А ты знайдзі найпрыгажэйшую дзяўчынку -- гэта і будзе мая мама. Альжбэта знайшла адразу.