December 18th, 2012

(no subject)

Калектыў -- жахлівая рэч. Адныя выкідаюць у сьметніцу партрэт Максіма Багдановіча, а іншыя -- забіраюць яго, набываюць рамку і вешаюць у сваім кабінеце.
Дзякаваць Богу, я сяджу ў кабінеце, дзе вісіць партрэт Максіма.

ЖЫЦЬЦЁ РЭДАКТАРСКАЕ.

Хоць рэдактары цяпер такія, што няма з кім выпіць , але традыцыя алкагольнага прэзенту найбольш трывалая з савецкіх часоў.
-- Што вы болей любіце піць? -- дапытваюцца шчасьлівыя аўтары, калі задаволеныя выхадам кнігі?
-- З добрымі пісьменьнікамі -- усё люблю. А з благімі -- нічога.

(no subject)

ЖЫЦЦЁ БЕЗ КВЕТАК

Вядома ж, хто будзе дарыць рэдактару-мужчыне кветкі? Ніхто. А рэдактару-жанчыне? Мне не дарылі. Колькі не распытвала знаёмых рэдактарак, нават у часы “Юнацтва” такога не было. Рэдактараў “прынята” паіць і карміць – відаць, каб не адрываліся ад рукапісу, кавалак хлеба не шукалі, альбо паляпшаць іх умовы працы – гарбатнічак падараваць альбо сканер.

(no subject)

АПТЫМІЗМ СТАРЭЙШЫХ БЕЛАРУСАЎ.
Маладзейшы:
-- Не дажывем мы, відаць.
Старэйшы:
-- Ты яшчэ дажывеш!

Ас-кі

І рыбак жывы, і рыба яшчэ жывая, а фотаздымкі зь імі заўжды нежывыя.