КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ
Калі чытаю дачцэ кнігі беларускіх пісьменьнікаў і, не выпраўлю раптам маскалізм, Альжбэта пытаецца:
-- А што гэтая кніга КРЫХУ па-расейску напісаная?
Дык вось 90 адсоткаў беларускіх кніг напісаныя КРЫХУ ПА-РАСЕЙСКУ. І аўтараў гэта мала абыходзіць, бо яны пераважна і самыя нават з роднымі па-расейску размаўляюць, і рэдактараў не шануюць, і проста не разумеюць, бо ніхто ж ім у вочы праўды ня скажа. На прыкладзе выдавецкага рэдактара скажу гэтак: калі аўтар прыносіць свой твор, у яго павінна ўжо быць да мяне некалькі рэдактараў, "вылізаны" тэкст, каб у мяне рэзка падвышаўся адрэналін, калі я нешта знайду.