?

Log in

No account? Create an account
Recent Entries Friends Archive Profile Tags Вершы ад А.
 
 
 
 
 
 
Дасылайце сюды свае адчуваньнi (камэнтары на гэты запiс будуць заўсёды засланёныя).
Асоба (звесткi пра мой шлях)

Напрыклад:
Ад першай лiтары з Айчынай

"...Апошняе, што чытаў, вершы "Ад А." Аксаны Спрынчан."
 
 
 
 
 
 
(Deleted comment)
Нарэшце, Вы да мяне дастукаліся -- пасадзіла Вас у свой ЖЖ-кут.
Кут-кут.
здаецца r_a_t__k_i_n_g не заслугоўвае гэтага.

да мяне таксама стукаўся, але больш
відавочна - давайце з вамі сябраваць
ну я яго ўлучыў.
неўзабаве пасля гэтага - аб'яўляе сябе тысячнікам ( яго ўлучылі ў сябры 1000 чалавек).
а потым гляджу свой прафайл, а ён, апыняецца, мяне ўжо выключыў. (паведамленне аб уключэнні ў сябры прыходзіць на емаил, аб выключэнні - не)
ну я яго таксама прыбраў.
нейкі ён фальшывы.

вось гэта перакладчык, але польскай там няма -http://www.google.com/translate_t?langpair=fr|de

яшчэ апошняя рыска - гэты запіс гаворыць, што адказы- засланеныя, а на самой справе усе відаць.
таму, калі можаш, змяні тып, калі не - тэлефануй, а то падманем усіх.
Вылучаць пакуль ня ўмею, так што ў падазроных ёсьць час выявіць сябе з лепшага боку.
прывітанкі!
як я здзівілася й ўзрадавалася, калі ўбачыла, хто мяне зафрэндзіў!..
"Вершы ад А." зачитаны мною до дырр!..
уррра! ((( :
Вершаваць -- прыносіць сум, а зафрэндзіваць -- радасьць (не дзіравую!).
Вершаваць -- прыносіць сум, а зафрэндзіваць -- радасьць (не дзіравую!)
Ксюха, ЖЖОШШ!!!
Книжку еще не собралась печатать? :)
Пакуль не.
и еще... это... Ксюха... фотки свои поклади... дабы узрели жжыжжысты твою еще одну ипостать! Или ты тут токмо как поэтэ?
Фота будуць зьяўляцца паводле натхненьня.
(Deleted comment)
Добры дзень, Ася! Толькі зараз запрацаваў Інтэрнэт. Таму з адказамі, відаць, спазьнілася. Але...
Удзельнічала таму, што ўзьнік першы ў маім жыцьці верш пра Каляды, а тут якраз прыйшло паведамленьне ад Вікі Трэнас пра конкурс. Да таго ж мая першая публікацыя ў прэсе была зьвязаная з падобным конкурсам. У канцы 2000 года Лера Сом стала выдаваць у Полацку сваю газету “Сафійская крыніца”, і ў ёй быў аб’яўлены конкурс на лепшы верш, прысьвечаны Новаму году, альбо стагодзьдзю, альбо тысячагодзьдзю. І я паслала адзін верш пад псеўданімам Алеся Рабцэвіч, а 2 пад псеўданімам Ганна Сонгіна (на той конкурс не патрабаваліся псеўданімы, але муж мне сказаў, што калі я буду пад сваім прозьвішчам, -- будзе не сумленна, бо Лера са мною сябруе). Выбар у Леры Сом быў, відаць, невялікі, таму я заняла 2-е і 3-е месцы, а першае не было прысуджана нікому (дарэчы, прызамі тады былі кнігі Алеся Камоцкага).
Зразумела, мне было цікава, што атрымаецца з удзелам у конкурсе празь сем гадоў.
Пра тое, як будзе адбывацца галасаваньне я ня ведала, таму і ня думала над тым, чый бы голас хацела атрымаць. Калі ж атрымала прыз ад Людмілы Рублеўскай, не зьдзівілася, бо яна да Калядаў ставіцца паважна, а значыць, і не магла абраць штосьці іншае. Як мне падаецца, кожны з сябраў журы абіраў той верш, які мог бы напісаць сам. Нездарма, калі Андрэй Хадановіч чытаў вершы сваіх пераможцаў, яны як дзьве кроплі вады былі падобныя да ягоных.
Ці задаволеная? Так, хоць падалося, што верш мой быў там адзінокім.

Сёння раніцай мая свякровачка распавядала, што выпадкова ўчора бачыла па ЛАДу цябе, з цікавасцю слухала, глядзела да 12 гадзін. А з раніцы прыйшоў Зміцер і скінуў мне фоткі, якія зрабіў с тэлевізара. ГЭТА Ж СУПЕР!!!! Аксана, якая ты прыгожая, цудоўная, абсалютна натуральная, ты -- ЗОРКА! Наталка таксама глядзела. Усе кажуць, што ў параўнанні з табою вядучая проста адпачывала, ну разумееш у якім я сэнсе! Я за цябе вельмі рада, адно шкадую, што не магу ўбачыць на свае вочы ўсю перадачу. Можа ў запісу ёсць?
Мой Сьветапогляд! Не закідвай мяне так высока, а то пасьля падаць давядзецца і да Зямлі яшчэ не далячу. Жахліва ўявіць, што за здымкі могуць атрымацца з тэлевізара. Але, хто ведае, можа, я на іх і прыгажэй. Магчыма, мне і запісалі, але яшчэ ня ведаю дакладна. Я вось 13 бачыла Вясёлку і скакала ад радасьці. А вы мяне. І каму пашанцавала?!