?

Log in

No account? Create an account
Recent Entries Friends Archive Profile Tags Вершы ад А.
 
 
 
 
 
 
сканирование0030
-- Альжбэта, знайдзі маю маму на фотаздымку.
-- Я ня ведаю...
-- А ты знайдзі найпрыгажэйшую дзяўчынку -- гэта і будзе мая мама.
Альжбэта знайшла адразу.
 
 
 
 
 
 
ВОСЬ ЯНА ШЧЫРАЯ ЛЮБОЎ ДА КНІГІ.
Альжбэта:
-- Мама, я хачу паехаць у Швецыю.
-- А чаму хочаш?
-- Можа, мы знойдзем там наступную кнігу пра Малога і Мядзьведзіка (аўтары Юя і Томас Вісландэры).
-- Дык я ж шведскай мовы ня ведаю.
-- Але ж ты мне ўсе кнігі перакладаеш (маецца на ўвазе, што ўсе з расейскай перакладаю, бо па-расейску не чытаем).
Праз некалькі дзён:
-- Мама, можа, з'езьдзім у твой Лунінец.
-- А чаму?
-- А раптам там ёсьць кнігі, якіх у Менску нам.
У Лунінец паедзем, давядзецца "знайсьці" там чароўную кнігу, якой няма ў сталіцы.
 
 
 
 
 
 
Павесіла партрэты продкаў у залатых рамах, і ў хаце стала добра, як у храме.
 
 
 
 
 
 
-- Альжбэта, вывучым верш, каб ты заўтра магла павіншаваць "Літаратурнае прадмесьце"?
-- Ну, пачытай. -- слухае -- Ведаеш, я лепей сама прыдумаю віншаваньне:

“Літаратурнае прадмесьце”!
Я вас люблю
І я нікуды ня зьнікну
Ў кнігах і вашых вершах.
І не пайду я
Ні пад які сьнег,
А буду сядзець
У цёплай бібліятэцы
І чытаць вашы кнігі і вершы.
І ніякіх восаў
Няма ў бібліятэцы,
Нават калі ёсьць
Торты і цестачкі.

вокладка
 
 
 
 
 
 
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art.s-by)
п р а д с т а ў л я е

2012-2002=10,
альбо ДЗЯСЯТКА
“ЛІТАРАТУРНАМУ ПРАДМЕСЦЮ”

У святочным пасяджэнні і прэзентацыі новай кнігі возьмуць удзел
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП,
Мікола КАНДРАТАЎ, Віка ТРЭНАС, Юлія НОВІК,
Аксана БЯЗЛЕПКІНА, Усевалад ГАРАЧКА, Ігар КЛЕПІКАЎ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Тацяна БУДОВІЧ, Наталя КУЧМЕЛЬ,
Дар’я ЛЁСАВА, Віктар ЛУПАСІН, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Тацяна БАРЫСЮК, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Наталя КАПА, Юрась НЕРАТОК, Аксана СПРЫНЧАН, Яраш МАЛІШЭЎСКІ
і ІНШ. УДЗЕЛЬНІКІ
НАЙСТАРЭЙШАЙ ЛІТСУПОЛКІ БЕЛАРУСІ
Вас чакаюць
проза з сюжэтам і без
вершы з рыфмаю і без
і ўсё без мацюкоў
Прымаем віншаванні 7 снежня 2012 а 18 00
у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А,
станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Уваход і выйсце вольныя
IMG_9478
DSCN2469
IMG_0985
IMG_1505
IMG_1554
IMG_5577
IMG_7530
 
 
 
 
 
 
Як "моцна" людзі любяць дзяцей, даведваешся адно тады, калі прыносіш на працу бальнічны за бальнічным.
 
 
 
 
 
 
Ніколі не пачынайце справу са словаў "уЖО ПАчынаю". Іначай справа можа зайсьці не туды куды трэба.
 
 
 
 
 
 
-- Альжбэта, а што было сёньня на абед у садку?
-- Бульбяны суп, але бульбы ў ім не было.
-- А як жа ты здагадалася, што ён бульбяны?
-- А ў дзяўчынкі побач у талерцы плавала адна бульбінка.
 
 
 
 
 
 
Адзін рэдактар любіць слова "жах", у другога ўлюбёнае слова -- "брыдка", трэці перыядычна пагражае, што павесіцца, чацьвёрты гатовы на ўсё, бо на пенсіі, пяты маўчыць, але хутка "загукае". Галоўны рэдактар кажа, што "УСЁ БУДЗЕ ДОБРА". І неяк так усё і ёсьць.
 
 
 
 
 
 
Альжбэта з рэўнасьцю:
-- Ну і забірай сабе таціка і рабі з ім што хочаш!
-- А што значыць рабі што хочаш?
-- Ну можаш пытацца ў яго, як словы пішуцца.
Але я сама магу спытацца ў таціка, як словы пішуцца.
Гэта пасьля таго, як дома тыдзень рэдагавалі сям'ёй кнігу казак. Я чытала ўголас, Альжбэта слухала, а я зь Ярашам абмяркоўвала. Кніга "Залаты Талер" (Беларуская аўтарская казка) у студзені-лютым з'явіцца ў кнігарнях.