ВЯСЕЛІКІ ДЛЯ БАЦЬКОЎ З ДЗЕТКАМІ

Суцяшалка

-- А дзе нашы смаркачы?
-- А пабеглі пад карчы.
-- А дзе нашы ныцікі?
-- З’елі жукі-шыцікі.
-- А дзе нашы плаксы?
-- Схаваліся ў баксы.


Кр-уг-аворвалка
Я не хачу ў садок,
Пайду я пад дубок
І там складу радок:
Я не хачу ў садок,
Пайду я пад дубок
І там складу радок:
(і г.д.)


Мыцьцё і трошкі тлушчу

Мыем ручкі, мыем рот,
Бо пілі з табой кампот.
Мыем ножкі, мыем вушкі –
Елі смачныя ватрушкі.
Мыем шыю, мыем шчочкі –
Файная капуста з бочкі.
А як вымыліся цалкам –
Будзем бавіцца мы салкам.

ЖЫЦЬЦЁ РЭДАКТАРСКАЕ.Лістапад.

ДЗЯЛЬБА
Прыйшоў аўтар у кабінет, дзе было два рэдактары і вырашыў іх пачаставаць. Дастаў яблычак, узяў са стала нажніцы, раскрамсаў і даў па палове кожнаму.
Распытваю іх пасля:
-- А што вялікі яблык быў?
-- Ды не, маленькі, нягеглы.
-- Дык, можа, смачны надзвычай?
-- Ды не, ніякі.
-- Дык мо патлумачыў неяк сімвалічна?
-- Ды не, без гісторыі.
-- Дык год жа яблычны.
-- Дык аўтар такі.
-- Які?
-- Ды хто яго ведае.

(no subject)

Прачытаўшы артыкул Паўла Абрамовіча, я зразумела, што я ніколі не ажыцьцяўляла пункт №4, то бок не вадзіла дачку ў кніжную краму. У 5 гадоў яна вельмі любіць кнігі (а я купляю адсоткаў 90 кніг, якія выходзяць па-беларуску), па расейскамоўныя кнігі мы ходзім у бібліятэку Цёткі, якую Альжбэта ўважае за сваю. Мы, вядома ж, былі ў Кнігарні Ў, але ж яна не ўражвае дзіця (прынамсі маё), бо столькі кніг у кватэры дзеда, а кнігарня якраз і падобная да пакоя. Да таго ж Ў асыцыюецца хутчэй з пісьменьніцкай тусоўкай і рознымі выступамі. Таму сёньня пасьля наведваньня Нацыянальнага музея, сьпеваў і танцаў мы зайшлі ў кнігарню на Карла Маркса. Шчасьцю Альжбэты не было мяжы -- апынулася, што столькі кніг можна набыць!!! Напачатку Альжбэта радасна разгледзела кнігі, якія ў яе ёсьць, бо паліца зь беларускамоўнымі кнігамі стаіць ля ўваходу, а потым кінулася да іншых. Урэшце рэшт, сеўшы на плошчы Свабоды ў аўтобус №1 мне давялося заняцца перакладам на беларускую мову "Вожыка ў тумане".
http://style.bel.biz/articles/detskij_vybor_vzroslyh_chtenie_vmeste/?fb_action_ids=466951906680041&fb_action_types=og.likes&fb_source=aggregation&fb_aggregation_id=288381481237582

ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ

-- А хто Вы, што па-беларуску размаўляеце?
1)-- Пісьменьніца.
-- А-а, усё зразумела.
2)-- Рэдактар у выдавецтве.
-- А-а, усё зразумела.
3)-- Я ж беларуска.
-- Ну і што.

(no subject)

5 гадоў дачцэ, калі хварэем, сядзім па гадзіне--дзьве каля кабінета доктара. За ўсе гады ня бачылі ніводнай мамы, якая б чытала свайму дзіцяці кнігу. І таты, і бабулі...

ЛІСТ ДЗЕДУ МАРОЗУ.

Сёньня ўпершыню ў жыцьці я напісала ліст Дзеду Марозу, то бок напісала я, а прадыктавала Альжбэта:

Дарагі дзед Мароз!

Я – Альжбэта. Я жыву ў Менску. Я беларусачка. Я ўсё ўмею. Я намагаюся быць ахайней.
Я хачу, каб у мя
не быў складаны пазл “Сьнежная каралева”,
а таксама былі цацкі -- героі са Спайнчбоба, якіх у мяне няма (Патрык, Сквідвард, Сэндзі, Містэр Крабс),
строі Віні-Пуха, Пятачка і Фунціка,
сапраўдныя цацкі Віні-Пуха:
жоўтага – беларускага
і брунатнага – расейскага,
кружэлка, кніжка і цацкі Чыпа і Дэйла,
кружэлка Вінк і Піксі.
І гэта ўсё.
Да пабачэньня, чакаю цябе, Дзед Мароз.
_MG_0357

АС-кі

Усе беларусы першае слова кажуць па-беларуску -- МАМА,
і толькі з другога слова пачынаюцца праблемы.

(no subject)

Цяпер у мяне ў хаце жывуць "Усе птушкі". Менавіта такую назву мае карціна Лявона Валасюка. Ён і падпісаў яе "Усе птушкі -- Аксане Спрынчан". Час ад часу я падыходжу да яе і пачынаю лічыць птушак. Лічбы розьняцца. Паразмаўляла з аўтарам, вырашылі, што калі я паляпшаюся, птушак большае, калі ж пагаршаюся -- птушак меншае. Яшчэ адна чароўная карціна ў маім жыціці.IMG_8926

ЛІТАРАТУРНАЯ КУЛІНАРЫЯ.

З Альжбэтай чытаем "Піпі ДоўгуюПанчоху" і яна марыць гатаваць бліны і імберцавае печыва.
Я чытаю апавяданьні Івана Навуменкі і мару зрабіць гарэлку, настоеную на шалфеі. Я яе ўжо пяшчотна называю -- шалфееўка.

(no subject)

Як можна прымудрыцца 33 гады быць блізкім з Васілём Віткам ("Мы были очень близки, и я счастлива, что 33 года моей жизни он был рядом со мной.")
Читать полностью: http://naviny.by/rubrics/culture/2012/11/12/ic_articles_117_179873/, жыць у доме на Карла Маркса, 36 і стацца такой расейкай. Неверагодныя жахі.